| ЯК? Заўтра ў Вільні... |
[Oct. 21st, 2009|11:09 am] |
|
... у Пэдунівэры (аўдыторыя Ф.Скарыны) а 13.30 сустрэча з аўтарам кніжкі "Як?" Увоход вольны, кніжкі ў падарунак. |
|
|
| ЯК? Прэзэнтацыя ў Горадні |
[Sep. 29th, 2009|07:53 am] |
|
Сустракаемся 1 кастрычніка а 18.30 у памяшканьні ТБШ. Уваход вольны, кніжка "Як?" -- у падарунак. |
|
|
| ЯК? |
[Sep. 9th, 2009|03:37 pm] |
|
Рады запрасіць усіх сваіх фрэндаў на прэзэнтацыю маёй новай кніжкі "Як? Азбука паводзінаў" (Бібліятэка Свабоды). Імпрэза адбудзецца 16 верасьня ў Менску, у залі Рыгора Шырмы (філармонія) а 18-й гадзіне. У праграме: выступы вядомых у Беларусі людзей, камэрны хор пад кіраўніцтвам Кірылы Насаева, выстава графікі "Беларускі шрыфт". Уваход вольны, кніжкі - у падарунак. |
|
|
| Тыпаж |
[May. 5th, 2009|09:23 am] |
Бунін пра Маякоўскага – нібы пра Сыса (“делать жизнь с кого”):
“А затым я быў яшчэ на адной урачыстасьці ў гонар усё той жа Фінляндыі, -- на банкеце ў гонар фінаў, пасьля адкрыцьця выставы. І, Бог мой, да чаго ўдала й шматзначна сплялося ўсё тое, што я бачыў у Пецярбургу, з тым гамэрычным бязладзьдзем, у якое выліўся банкет! Сабраліся на яго ўсё тыя ж – увесь “цьвет расейскай інтэлігенцыі”, то бок знакамітыя мастакі, артысты, пісьменьнікі, грамадзкія дзеячы, новыя міністры й адзін высокі замежны прадстаўнік, менавіта пасол Францыі. Але над усім гэтым запанаваў – паэт Маякоўскі. Я сядзеў з Горкім і фінскім мастаком Галенам. І пачаў Маякоўскі з таго, што без усякага запрашэньня падышоў да нас, усунуў крэсла паміж намі й стаў есьці з нашых талерак і піць з нашых келіхаў. Гален глядзеў на яго на ўсе вочы – так, як глядзеў бы ён, верагодна, на кабылу, калі б яе, напрыклад, увялі ў банкетную залю. Горкі рагатаў. Я адсунуўся. Маякоўскі гэта заўважыў.
-- Вы мяне вельмі ненавідзіце? – весела спытаўся ён у мяне. Я без усякай замінкі адказаў, што не: занадта было б шмат гонару яму. Ён ужо быў раскрыў свой карытападобны рот, каб яшчэ нешта спытаць у мяне, але тут падняўся для афіцыйнага тосту міністар замежных справаў, і Маякоўскі кінуўся да яго, да сярэдзіны стала. А там ён ускочыў на крэсла і так пахабна зароў нешта, што міністар здранцьвеў. Праз сэкунду ён ачомаўся і зноў абвясьціў: “Спадарства!” Але Маякоўскі зароў яшчэ горш. І міністар, зрабіўшы яшчэ адну й нагэтулькі ж бясплённую спробу, разьвёў рукамі й сеў. Але толькі што ён сеў, як устаў францускі пасол. Відавочна, ён быў цалкам упэўнены, што ўжо перад ім расейскі хуліган ня можа не стушавацца. Дзе там! Маякоўскі імгненна заглушыў яго яшчэ больш гучным ровам. Але мала таго: на бязьмерны зьдзіў пасла, раптам дзіка й бяздумна ашалела ўся заля: заражаныя Маякоўскім, усе ні з пушчы ні з поля зараўлі й сталі біць ботамі ў падлогу, кулакамі ў стол, сталі рагатаць, выць, верашчаць, рохкаць і – гасіць электрычнасьць...” |
|
|
| sakret |
[Jan. 23rd, 2009|03:01 pm] |
|
U kuchonnaj šafie z kavami-harbatami chavajecca cikavaść da žyccia. |
|
|
| Тры старонкі паводле Фроста. P.S. |
[Jan. 8th, 2009|03:22 pm] |
P.S. Пасьля таго, як мой сьціплы водгук на кніжку Сяргея Прылуцкага “Дзевяностыя forever” выклікаў буру й націск, я шукаў ва ўсім гэтым не асабістых крыўд і не карпаратыўных маханак, а ўласнага недадумства. І знайшоў! ( Read more... ) |
|
|
| Не зайшло. Разбор |
[Dec. 16th, 2008|01:33 pm] |
Тры старонкі паводле Фроста
 Сяргей Прылуцкі. Дзевяностыя forever. – Менск, Медысонт, 2008 (Бібліятэчка часопісу “Дзеяслоў”). ( Read more... ) |
|
|
| за што бароўся... |
[Dec. 15th, 2008|01:10 pm] |
Калі прынцып выданьня - беларушчына, гэта зусім ня значыць, што можна забыць пра этыку прафэсіі. Мне, ведаеце, па барабану, якім вымаўленьнем у мяне папросяць закурыць у цёмным завулку. Ня бачу нічога заганнага, калі nn.by перадрукоўвае мае пасты з майго жж, хай сабе і ва ўрэзаным варыянце, але са спасылкай. Нармальна й тое, што нехта там гэтыя пасты камэнтуе. НЕнармальна, калі мае камэнтары да камэнтароў на мой пост у nn.by ігнаруюцца. Гэта і непрафэсійна і немаральна.
Гаворка ідзе пра гісторыю са зносам дому пані Зоі ў Вільні, пра што я пісаў раней. Мой камэнтар, які праігнаравала nn.by, быў пра тое, што можна выказваць розныя адносіны да маіх эмоцыяў, але ўсе выкладзеныя мной факты, на жаль, адпавядаюць рэчаіснасьці і распаведзеныя для таго, каб у будучыні не было розначытаньняў. Апроч таго, я згадваў, што пані Зоя была сталай аўтаркай НН, чаго рэдакцыя не адзначыла ў біяграфічнай нататцы. У сваім камэнтары я ні на каго не наяжджаў і нецэнзурных словаў не ўжываў.
Мне шкада, што на nn.by не працуюць журналісты. Ёсьць, знаеце, такая прафэсія. |
|
|
| проза жыцьця |
[Nov. 18th, 2008|10:27 am] |
Віталь Тарас у "НН" - http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=21589
Думаю пра новы часопіс. З выразнай канцэпцыяй, прафэсійным адборам і падрыхтоўкай матэрыялаў, з аглядамі й рэцэнзіямі, з ілюстрацыямі, з аўтарамі, якім хочацца зьдзіўляць сьвет, з паэзіяй, прозай і вось такімі тэкстамі. Як бы ён мог называцца? |
|
|
| Зьнесьлі дом пані Зоі |
[Nov. 16th, 2008|03:32 pm] |
Калісьці ў Вільні на вуліцы Летняй гэты дом быў прытулкам гасьціннасьці й беларушчыны. (Перадгісторыя -- http://ivansaj.livejournal.com/796.html) Але ён так і ня стаў ні музэем, ні сядзібаю сьвядомага беларуса, як хацела таго гаспадыня перад сыходам у іншы сьвет.
Сёньня чорт мяне торкнуў заехаць на Летнюю. Дому пані Зоі больш няма. На ягоным месцы – куламеса гразі й дзьве вялізныя яміны для гаўна, якія мы для сямейства Шупаў капалі талакой. |
|
|
| На галеры крычыць капітан |
[Sep. 24th, 2008|02:38 pm] |
Гэтай праблеме шмат гадоў, аднак толькі цяпер пра яе кансалідавана загаварылі ня самыя апошнія аўтары белліту й незалежнай журналістыкі. Марыйка, Квяткос і Антанян зачапілі самую гнілую масьнічыну, у ролі якой апынуўся ў нас аўтар. ( Read more... ) |
|
|
| жжарт |
[Jul. 16th, 2008|10:55 pm] |
ДЗЕЦІ АД БОГА
2008. Гэта Коля. Яго мама працуе лекарам. 2009. А гэта Вася. Яго мама працуе поварам. 2010. А гэта Пеця. Яго мама працуе дворнікам. 2011. А гэта... А гэта... А гэта... |
|
|
| Занудонскі разбор |
[Mar. 8th, 2008|01:45 pm] |
НЯЧЫСТЫ СЬПІРТ
 Жанчыны выходзяць з-пад кантролю: Беларускае жаночае апавяданьне. – Менск: І.П.Логвінаў, 2007. Кнігарня “Наша Ніва”. ( Read more... ) |
|
|
| На Піліпаўку воўк нема вые... |
[Nov. 22nd, 2007|06:57 pm] |
Колькі шуму стаіць, колькі вою! Сустракаюць Піліпаўку? Зьбіраюцца ў зграі. Адстраляліся па правапісе, узяліся за музыкаў. Тэндэнцыя на ляйцо. Адзін кажа: ім нада кушаць! Другая крычыць: прэч з нашых барыкадаў, здрайцы! ( Read more... ) |
|
|
| Вострыкаў |
[Nov. 14th, 2007|07:00 pm] |
Пахавалі Вострыкава, “беларускага дывэрсанта”, прагукалі “Слава герою!” і разышліся. Шкада. Здаецца, не зразумелі, каго пахавалі. Цімох Вострыкаў быў упартым беларусам – гэта так. Але тое, што не захацеў эміграцыі і пагадзіўся скокнуць з парашутам, ня робіць зь яго ані дывэрсанта, ані шпіёна, ані асаблівага змагара-героя. Пакутніка – так. Бо на тым скачку ўсё ягонае дывэрсанцтва і скончылася – загрымеў у лягер па поўнай праграме... Так ён пакутнікам і сышоў, не зразуметы і не прыняты ані сваімі, ані, натуральна, чужымі. Так і пахавалі яго як агента 007, слаўнага (ці бясслаўнага) Джэймса Бонда. Ня тым, кім быў, пахавалі. Пакінуўшы яго сапраўдныя заслугі для краіны і ягоны подзьвіг па-за ўвагай. Вось чаго шкада. ( Read more... ) |
|
|
| Выйсьці з гета |
[Oct. 31st, 2007|07:55 pm] |
|
... І вось што адбываецца. За дваццаць гадоў колькасьць сьведамых беларусаў пабольшала ў сто разоў. Гэта файна. Але паколькі большала яна ня дзякуючы “палітыцы партыі і дзяржавы”, а – насуперак, дык якасьць гэтай колькасьці аб’ектыўна атрымалася рафінаваная – змагары, інтэлектуалы, пясьвячоныя. І гэта някепска. Толькі рана ці позна прыходзіць той момант, калі рафінаваныя апынаюцца ў гета. Крышталізуюцца. Тым часам яшчэ ў сто разоў болей людзей гатовыя далучыцца да ліку сьведамых беларусаў. Як жа гэта зрабіць, калі тых і тых падзяляе сьцяна, немцы з сабакамі і – што самае страшнае (кажуць, страшней за немцаў) – паліцыя гета? Пры ўсім жаданьні ўсе яны, ахвочыя, у межы нашага гета ня ўлезуць. А значыць, гэта нам трэба неяк выбрацца да іх. Таму паспрабуем наступнае. У сьцяне трэба зрабіць ход. Увагу немцаў можна адцягнуць або прысыпіць. Галоўнае, каб пра нашыя пляны не даведалася паліцыя. І тады... |
|
|
| sorry-sorry 2 |
[Sep. 26th, 2007|12:07 pm] |
Канцом праекту “клясычнага правапісу” стала яго “сучасная нармалізацыя”. Новых правілаў – як новага этапу наступу “тарашкевіцы” – мы чакалі 15 гадоў. Перачакалі, перагарэлі. Пачыналася ўсё з досыць шырокіх канфэрэнцыяў, пасьля схавалася ў кулюар, пад сукно, але адказным за новыя правілы быў вызначаны адзін – Вінцук Вячорка. З году ў год ён абяцаў давершыць праект да сьвят, да Каляд. 15 гадоў. Урэшце, давяршалі ня тыя, што пачыналі, і атрымалі зусім ня тое, чаго жадалі. Здаецца, новымі правіламі не застаўся задаволены ніхто. Кропка. ( Read more... ) |
|
|