| ЭнЭн |
[Dec. 6th, 2006|05:02 am] |
Францішак Эн змагаецца з ЭнЭн -- за празрыстасьць. Размова пераходзіць на пэрсоны і грошы. Тэарэтычна такія наезды маглі мець месца і ў 1990-х і ў 1910-х. Як слушна заўважыў Францішкаў цёзка, звычайная пікіроўка пакаленьняў. Іншая рэч, што заганы сёньняшняй ЭнЭн плоць ад плоці заганы бел. грамадзтва, якое ўваходзіць у паласу палітычных, сацыяльных, рэлігійных галадовак. Масава галадуюць там, дзе страчаная сама магчымасьць дыялёгу. У чачэнцаў гэта прывяло да збройнага супрацьстаяньня і мора трупаў. І ў нас нішто не абяцае іншага выніку. Бо заўтра пачнуць галадаваць цэлымі заводамі, пачнуць паміраць -- то там нехта, то там. Але самае беспрасьветнае -- дыялёг паміж бакамі робіцца магчымы ўсё менш і менш. Ён сыходзіць.
Шчыра кажучы, мне ўсё роўна, хто "прыватызаваў нацыянальны брэнд" і "дзе грошы". У кожнай справе мусіць быць гаспадар. І нават калі ён пасеяў крыўду паміж калег, нашмат важней тое, ШТО робіць нацыянальны брэнд ва ўмовах, блізкіх да нацыянальнага суіцыду. Я згадваю гісторыю Дзярновіча. Каму б ён там ні наступаў на мазоль, але быў Дзярновіч -- былі кнігі, фэстывалі, было жыцьцё. Прагналі Дзярновіча, "ачысьціліся" і -- пустата.
ЭнЭн атрымае яшчэ мноства кухталёў. Мяне цікавіць ня гэта. І ня тое, які яна там бізнэс-мэдыя-кансалтынг. Мне цікава, каб "нацыянальны брэнд", задуманы ад пачатку як гу-тар-ка, выконваў сваю місію вяртаньня дыялёгу ў грамадзтва, у той найперш невялікі сыгмэнт, які называецца нацыянальнай элітай. Па-філязофску задача простая. Як усё геніяльнае. |
|
|
| Comments: |
Dyjaloh u hetym nievialikim sehmencie, mnie zdajecca, nia budzie mahčymy ŭ bližejšy čas. Jak ty sam zaŭvažaješ, adbyvajecca palaryzacyja, sehmentacyja sehmentu. Dyjalohu heta nie spryjaje.
Sam pa sabie praces palaryzacyi niebłahi, zdarovy. Ruch napierad. Dyjaloh patrebny, ale nie jak samameta, a jak pryłada vyjścia z kryzysnych, kanfliktnych sutuacyjaŭ, jakija najpierš musiać vykryštalizavacca, daśpieć. Voś jany j daśpiavajuć.
НІЯКАЙ МЕТАФІЗЫКІ, СЯРГЕЙ. у МЯНЕ ўсяго толькі адно жаданьне ў дачыненьні да НН і Архэ: (альбо калі пэрсанальна, да Булгакава й Дынька):
Ня трэба выцыраць ногі аб мяне й тое, шт я раблю (ім й іх супрацоўнікаў). Як гэта ні сьмешна, гэткае ж жаданьне ў большасьці тых, хто ПАТРАБУЕ ПРАЗРЫСТАСЬЦІ.
Гэта так многа?
Вось такая бяда ў нас заўсёды, напрацягу ўсёй беларускай гісторыі.
- Ты хто такой? - А тыыыыыы хтоооо тааакооооой???
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/55489102/11740452) | From: kviat 2006-12-06 11:13 am (UTC)
Ня ўехаў | (Link)
|
Ты гэтую сэнтэнцыю каму адрасаваў? Івансаю, Золаку ці Францішку?
"Нішто не даецца так танна й ня цэніцца так дорага, як ветлівасьць". Гэта Сэрвантэс сказаў, нібыта. Насамрэч, калі прападае гутарка пра рэчы вялікія, пачынаецца сварка за дробязі.
* Сяргей, праўда ў дэталях. Заўсёды. Таму і сварацца за дробязі, бо яны і вырашаюць агульную карціну, з іх яна і складаецца. Прабач.
Як той казаў, праўда, дзядзька, (і Вільня) у кожнага свая. Давай ня будзем пра гэта спрачацца, бо дробязі-дэталі, лухта-праўда... Ведаеш, можна да бясконцасьці. Я згадваю эпізод з твайго дзёньніка, як нейкі кент здымаў на тэлефон пад спадніцай -- дробязь? дэталь? праўда? лухта? Мне дык прыгасіла смак слухаць. Але тут галоўнае, што сварацца не за праўду. Амбіцыі, пыхі, фанабэрыі -- хіба гэта праўда? Гэта я й меў на ўвазе. Гаварыць трэба.
Файна думаць толькі пра вялікае. Гэта вялікая раскоша.
Але ж, блін, "нішто не даецца так танна...
Дзякуй. Вашага слова вельмі не хапала.
From: (Anonymous) 2009-05-02 11:48 am (UTC)
Help for downloading for free | (Link)
|
Hello, my dear friends... I want to get software pack XRumer 5.0 Palladium for free. Any download link? I'm so need this magic program! It's can break captchas automatically! Activate accounts via email automatically too! Absolutely great software! Help me! And did you hear news - price for XRumer 5.0 Palladium will grow up to $540 after 15 may 2009... And XRumer 2.9 and 3.0 - too old versions, it's cant break modern catpchas and cant break modern anti-bot protections. But XRumer 5.0 Palladium CAN!!!! So help me for download this great program for free! Thanks! | |